Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі адбудзецца адкрытая лекцыя Антона Шолуха ў рамках грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

19.07.2018 Грамадска-навуковая ініцыятыва “Вучоныя без межаў” запрашае на чарговы даклад беларускага вучонага, які жыве і працуе за мяжой. Антон Шолух прадставіць даклад “Сістэмныя і мясцовыя антыцелы ў “глыбока эшаланіраванай” імуннай абароне ад вірусных інфекцый” (“Systemic and local antibodies in immune defense-in-depth against viral infections”).

Антон Шолух - выпускнік БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па біяхіміі ў Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі ў 2002 годзе. У цяперашні час працуе ў аддзяленні вакцын і інфекцыйных хвароб цэнтра даследавання раку Фрэда Хатчынсан, Сіэтл, ЗША.

У сваім выступленні ён прадставіць даныя, якія ляглі ў аснову канцэпцыі “глыбока эшаланіраванай” імуннай абароны, а таксама абмяркуе магчымасці прымянення канцэпцыі пры дызайне вакцыны. Частка яго даклада будзе сфакусіравана на тэхналогіях адзіночных У-клетак для выяўлення новых антыцел. Ён таксама прэзентуе свае апошнія неапублікаваныя вынікі аб мясцовым гумаральным імунітэце супраць рэактываванай ВПГ-2 і абмяркуе гэтыя даныя ў кантэксце канцэпцыі “глыбока эшаланіраванай” імуннай абароны.

Таксама ў слухачоў будзе магчымасць пераняць вопыт арганізацыі навукі і навуковай дзейнасці за мяжой.

Мерапрыемства пройдзе 9 жніўня 2018 г. у 16:00 - 18:00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, п. 402.

Старонка мерапрыемства ў Facebook.

Відэа лекцый ініцыятывы “Вучоныя без межаў” можна знайсці на сэрвісе YouTube https://www.youtube.com/playlist?list=PLC9GbhpXl9LidAWVy66cUt9D46HB8GEq7



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай