Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Лётчыку-касманаўту СССР Пятру Клімуку ўручаны дыплом ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

25.07.2018 25 ліпеня 2018 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыплом ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі лётчыку-касманаўту СССР Пятру Клімуку. Пётр Клімук – касманаўт, вядомы вучоны, доктар тэхнічных навук, сапраўдны член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматыкі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Ён быў аднагалосна абраны ганаровым членам НАН Беларусі 16 лістапада 2017 года падчас сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як адзначыў пасля ўрачыстай цырымоніі Пётр Клімук, “У Расіі я атрымаў шмат розных дыпломаў. Але я беларус, я тут нарадзіўся, і для мяне вельмі ганарова атрымаць такое званне менавіта ад НАН Беларусі. Гэта высокі гонар”.

Лётчык-касманаўт СССР Пётр Клімук прыме таксама ўдзел у 31-м міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які пройдзе ў Мінску 9-15 верасня. Пра гэта ён паведаміў журналістам.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай