Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі адкрылася выстава акварэльных работ акадэміка Аляксандра Лакоткі, прысвечаная Году малой радзімы

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

03.09.2018 У НАН Беларусі адкрылася выстава акварэльных работ акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Лакоткі “Краявіды малой Радзімы”, прысвечаная Году малой радзімы. Аўтар – дырэктар ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі, архітэктар, вядомы даследчык культуры і побыту беларускага народа, гісторыка-культурных ландшафтаў, архітэктуры.

На працягу многіх гадоў Аляксандр Лакотка падарожнічаў па Беларусі ў складзе навукова-даследчых экспедыцый, выканаў не адну серыю замалёвак і графічных работ пейзажаў розных рэгіёнаў, запаведных куткоў нашай краіны.

Любімая тэма мастака – прырода, ландшафтныя сельскія пейзажы, тыповыя беларускія вёскі (Зарэчча, Паселішча, Нізок, Залессе), хутары, мястэчкі (Рубяжэвічы, Дзярэчын, Ракаў), помнікі народнага дойлідства. Яго творы адрозніваюцца паэтычнасцю і лірызмам, прасякнуты любоўю да роднай зямлі, апяваюць яе непаўторнае хараство, працягваюць развіваць традыцыі беларускіх мастакоў. Усяго за гады творчасці Аляксандрам Лакоткам створана больш за чатырыста акварэляў і графічных прац. Выстава “Краявіды малой Радзімы” праводзіцца ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, прысвечаных Году малой радзімы, а таксама 90-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Году малой радзімы прысвечана і кніга акадэміка Аляксандра Лакоткі “Колеры і легенды роднай зямлі”, якая выйшла нядаўна ў выдавецтве “Беларуская навука”. У ёй прадстаўлена каля 200 твораў акварэльнага жывапісу і графікі.

Фота газета Навука



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай