Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася прэс-канферэнцыя “Аб падрыхтоўцы і правядзенні XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.08.2018 28 жніўня 2018 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя “Аб падрыхтоўцы і правядзенні XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Кілін Сяргей Якаўлевіч – намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі; Віцязь Пётр Аляксандравіч – кіраўнік апарата НАН Беларусі; Залатой Сяргей Анатольевіч – дырэктар НІРУП “Геаінфармацыйныя сістэмы” НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

У сваім выступленні Сяргей Кілін падрабязна расказаў пра склад удзельнікаў і праграме маючага адбыцца кангрэса. У мерапрыемствах прымуць удзел каля 90 касманаўтаў з 19 краін (Расія, ЗША, Германія, Нідэрланды, Швецыя, Аўстрыя, Кітай і інш.). Сярод знакамітых касманаўтаў, якія наведаюць Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах, будуць Святлана Савіцкая – першая жанчына, якая выйшла ў адкрыты космас; першы кітайскі касманаўт Ян Лівэй; экс-рэкардсмен па знаходжанні ў адкрытай касмічнай прасторы Сяргей Крыкалёў; Віктар Савіных, які рэанімаваў станцыю “Салют-7” і інш.

10 верасня адбудзецца цырымонія адкрыцця кангрэса ў НВЦ “Белэкспа”. Запланаваны тэхнічныя сесіі, прысвечаныя агляду міжнароднай касмічнай праграмы, абмеркаванню вынікаў палётаў на МКС, касмічнай навуцы. Акрамя рабочай праграмы для ўдзельнікаў кангрэса запланаваны візіты ў адукацыйныя, навуковыя ўстановы, паездкі па родных мясцінах беларускіх касманаўтаў. 12 верасня адбудзецца Дзень супольнасці – касманаўты сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі і студэнтамі. Акрамя таго, падчас кангрэса адбудзецца адкрыццё Алеі касманаўтаў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі і манумента на вул. Касманаўтаў, прысвечанага беларускім удзельнікам касмічных палётаў. Таксама для гасцей запланаваны экскурсіі па знакавых мясцінах Беларусі і культурная праграма.

Пётр Віцязь расказаў аб узаемадзеянні беларускіх і расійскіх вучоных па касмічнай тэматыцы. Вялікую ўвагу ён надаў падрыхтоўцы кадраў для развіцця касмічных даследаванняў. Таксама П.Віцязь расказаў аб распрацоўцы вучэбнага нанаспадарожніка, які павінен быць запушчаны ў канцы 2018 - пачатку 2019 г. Акрамя таго, кіраўнік апарата НАН Беларусі згадаў пра навукова-папулярнае выданне, у якім у даступнай форме будзе распавядацца пра ўдзел Беларусі ў касмічных даследаваннях. Гаворачы аб галоўнай задачы кангрэса для беларускага боку, Пётр Віцязь адзначыў неабходнасць больш шчыльна ўпісаць даследаванні і напрацоўкі беларускіх спецыялістаў і вучоных у кантэкст сусветных даследаванняў і распрацовак.

Сяргей Залатой спыніў сваю ўвагу на тэме эксплуатацыі існуючага і распрацоўцы новага спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Па словах дырэктара НІРУП “Геаінфармацыйныя сістэмы”, тэрмін эксплуатацыі дзеючага апарата падоўжаны да 2021 г. Наяўны апарат практычна цалкам закрывае патрэбнасці ў картаграфічнай інфармацыі для арганізацый-заказчыкаў з Беларусі. Новы спадарожнік распрацоўваецца сумесна з расійскім бокам і будзе мець распазнаванне здымкаў з дакладнасцю да 0,5 метра, што дасць магчымасць атрымліваць больш дэталізаваныя здымкі асобных аб’ектаў. Апарат у цяперашні час знаходзіцца на стадыі эскізнага праектавання. Новы спадарожнік будзе больш манеўраным, з яго дапамогай малюнак можна будзе атрымліваць як у стэрэа фармаце, так і ў трыплетным рэжыме.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай