Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

8 верасня ў Батанічным садзе НАН Беларусі пройдзе Фестываль навукі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

06.09.2018 8 верасня ў Батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе Фестываль навукі. Упершыню ў Мінску адбудзецца мерапрыемства такога фармату і размаху. Мерапрыемства разлічана на 10 тысяч чалавек розных інтарэсаў і ўзростаў.

Для аматараў навукова-папулярных лекцый будзе прапанавана дзве лекцыйныя пляцоўкі з тэматычнымі блокамі адукацыйных праектаў “15х4”, “TEDxYOUTH”, “Навука па-за сабой”, “Масаракш”, якія ўжо добра вядомы мінчанам.

У касмічнай зоне акрамя лекцый будуць прадстаўлены майстар-класы ад Мінскага планетарыя, выстава фота і дэманстрацыя стартапа “Айкумена”, які дазваляе адчуць сябе касмічным падарожнікам. Адметнасцю гэтай зоны стане сустрэча з сапраўднымі касманаўтамі.

У рамках Робазоны будуць прадстаўлены “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі” і школы робататэхнікі “Стэмлаб”, “Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій” і “Школа лічбавых тэхналогій” з экспанатамі і майстар-класамі, дзе можна будзе вырабіць робатаў і некаторых нават забраць з сабой. Таксама ў Робазоне адбудуцца спаборніцтвы па Міні-сумо і яздзе па лініі сярод робатаў.

Нікога не пакіне абыякавым Забаўляльная зона, тут будуць праводзіць навуковае шоу, майстар-класы і паказваць экспанаты мінскія музеі навукі: “Эксперыментус”, “Элемента”, “Квантум”, адукацыйны праект “Разумны Мінск” і Факультэт фізікі БДУ.

У зоне Археалогіі кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі археолага, для гэтага ў ёй будуць арганізаваны некалькі палігонаў для раскопак, а таксама выстава археалагічных артэфактаў.

Спецыяльным госцем Фестывалю навукі будзе Усерасійскі Фестываль навукі NAUKA 0+, які прадставіць купальны кінатэатр з праграмай фільмаў аб навуцы і космасе, а таксама экспазіцыю Сунгір, прысвечаную адной з самых старажытных стаянак чалавека, з дэманстрацыяй фільмаў у віртуальнай рэальнасці і рэканструкцыяй старажытнага жылля. Таксама NAUKA 0+ прывязе з сабой робатаў праекта “Бал робатаў” для дэманстрацыі ў Робазоне.

Свае зоны з насычанай праграмай прадставяць “Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі”, “Цэнтральная навуковая бібліятэка” і “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка”, таксама на Фестывалі запланавана Дзіцячая зона ад праекта “Маленькая тусоўка”, відовішчная Выстава распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, тэст-драйв электратранспарту ад завода “Оптрон” і Мабільны музей акіяна.

Час работы “Фестывалю навукі” з 12:00 да 20:00, для таго каб трапіць на мерапрыемства неабходна набыць квіток у Батанічны сад, які каштуе: - поўны - 7 рублёў - ільготны - 4 рублі (школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і пенсіянеры) - дзіцячы - 2 рублі (дзеці 2 - 6 гадоў)

Квіткі даступныя загадзя анлайн на сайце bezkassira.by

Падрабязная праграма



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай