Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

НАН Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2018 года на саісканне прэмій для маладых вучоных

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

05.09.2018 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2018 года на саісканне прэмій НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня конкурснага года) за лепшую навукова- даследчую работу (асобную навуковую работу або сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай работ) у наступных галінах (намінацыях):
  • фізіка, матэматыка, інфарматыка, фізіка-тэхнічныя і тэхнічныя навукі;
  • біялогія, хімія, медыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі;
  • гуманітарныя і сацыяльныя навукі.

    Права вылучэння кандыдатур на саісканне прэмій прадастаўляецца:

  • Прэзідэнту Алфёраўскага фонду;
  • Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі;
  • правадзейным членам (акадэмікам), членам-карэспандэнтам і замежным членам НАН Беларусі;
  • кіраўнікам арганізацый НАН Беларусі, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні, тэматыка якіх адпавядае галіне навуковых даследаванняў (намінацыі);
  • старшыні Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
  • Палажэнне аб прэміі і форма заяўкі на саісканне прэмій прадстаўлены тут.

    Дакументы на конкурс высылаюцца не пазней за 31 кастрычніка 2018 г. з пазнакай “На саісканне Алфёраўскай прэміі для маладых вучоных 2018 года ў галіне ________________________” па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі. Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 284 24 56, +375 (17) 284 28 26.



    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай