Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця памятнага знака “Беларусам - героям космасу”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

09.09.2018 9 верасня 2018 года ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Касманаўтаў і праспекта Дзяржынскага быў адкрыты памятны знак “Беларусам - героям космасу”. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, народны мастак Беларусі і скульптар Іван Міско, архітэктар праекта Валерый Мітрафанаў, а таксама касманаўты: двойчы героі Савецкага Саюза Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец Беларусі герой Расійскай Федэрацыі лётчык-касманаўт Алег Навіцкі, жыхары і госці сталіцы.

Адкрываючы памятны знак, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што “адкрыццё помніка напярэдадні 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які пачне працу ў Мінску 10 верасня, вельмі сімвалічна. Выбар месца правядзення такога важнага форуму сведчыць аб міжнародным прызнанні нашай краіны як касмічнай дзяржавы. Нацыянальная акадэмія навук актыўна працуе ў галіне космасу. Зараз лётае касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, рыхтуем да запуску новы апарат. Хачу пажадаць нашым касманаўтам здароўя, мы ганарымся іх поспехамі ", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Памятны знак выкананы ў форме стэлы з каляровага граніту вышынёй 6 м, на якой змешчаны барэльеф з профілямі П. Клімука, У. Кавалёнка і А. Навіцкага.

Побач з манументам яго героі заклалі алею.






Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай