Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Праблемы выкарыстання балот абмяркуюць 16 лістапада 2015 г. у НАН Беларусі эксперты з Германіі, Расіі і Беларусі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

12.11.2015 На IV Мінскім міжнародным калоквіуме, які прайшоў з 9 па 12 лістапада 2015 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі, абмяркоўваліся такія важныя тэмы як: дынаміка, перанос і элементарныя працэсы ў сістэмах з ударнымі хвалямі, хімічнымі і фазавымі ператварэннямі, а таксама фізічная кінетыка, цеплаабмен і транспартныя працэсы на мікра- і нанамаштабах. Агучаны ў дакладах былі і пытанні, якія тычацца механікі вадкасцей, газаў і плазмы. Важным аспектам вывучэння фізікі ўдарных хваляў, на думку ўдзельнікаў, з’яўляюцца дыягностыка хуткапрацякаючых працэсаў.

У праграму калоквіума былі ўключаны даклады і паведамленні пра асаблівасці фарміравання паравадзяных аблокаў у прадуктах згарання лясных гаручых матэрыялаў, вадкіх паліваў і нафтапрадуктаў; аб першых работах з ударнымі хвалямі; пра часы затрымкі ўзгарання ў метанапаветранай сумесі ў прысутнасці жалезных часціц і многае іншае.

Больш падрабязную інфармацыю аб праведзеным мерапрыемстве можна атрымаць на сайце http://www.itmo.by/mmk2015/index.html

Паводле інфармацыі газеты “Навука”



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай