Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Аб’яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы на 2020 год

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

22.05.2019 У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2013/09/18, 1/14521), у мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год па галіне “навука”.

Заявачныя матэрыялы на саісканне грантаў па галіне “навука” афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, зацверджаным вышэйназваным Указам, а таксама пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. № 951 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425”.

Арганізацыі НАН Беларусі прадстаўляюць дакументы вылучэння да 23 жніўня 2019 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці – да 13 верасня 2019 г. Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).

З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца тут.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай