Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

У НАН Беларусі прайшоў фестываль “Мая сям’я – Акадэмія!”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

01.06.2019 1 чэрвеня 2019 года ў Дзень абароны дзяцей ва ўнутраным двары Прэзідыума НАН Беларусі прайшоў фестываль мастацкай, інтэлектуальнай творчасці і спартыўных дасягненняў супрацоўнікаў НАН Беларусі і іх дзяцей “Мая сям’я – Акадэмія!”. Фестываль быў арганізаваны Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў НАН Беларусі.

Вітаючы ўдзельнікаў свята, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў важнасць згуртаванасці супрацоўнікаў Акадэміі – “Сёння Акадэмія ператвараецца ў адну вялікую сапраўдную сям’ю. Гэта вельмі важна, бо менавіта сям’я – гэта галоўная падзея ў жыцці кожнага чалавека. У сям’і чалавек вучыцца кахаць, ставіцца з клопатам адзін да аднаго, вучыцца адказнасці”.

Праграма свята ўключала конкурс касцюмаў “Экалагічнае дэфіле”, уборы для якога былі зроблены з непрыдатнага матэрыялу, сямейны спартыўны конкурс – камбінаваная эстафета. Для дзяцей была разгорнута зона для гульняў. На святочнай пляцоўцы быў арганізаваны бук-кросінг. Святочную весялосць суправаджалі роставыя лялькі. Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі, прадэгуставалі “Разумную кашу”, салодкую вату, папкорн і назапасіліся на будучае лета добрым настроем і ўсмешкамі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай