Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

У Інстытуце гісторыі абмяркуюць ролю Беларусі ў сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

31.05.2019 5 чэрвеня 2019 года (серада) Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” сумесна з Прадстаўніцтвам па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах”.

Адкрыццё канферэнцыі – 5 чэрвеня 2019 года (серада) у 9.00 па адрасе: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1 (актавая зала, 4 паверх).

Плануецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі органаў улады і кіравання (міністэрства эканомікі, МЗС, апарат Савета міністраў і г.д.), дыпламатычнага корпуса, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты з вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама замежныя навукоўцы і эксперты ў галіне міжнародных адносін з Венгрыі, Расіі, Германіі, Польшчы і інш.

Мэта канферэнцыі – актывізацыя навуковых дыскусій па пытаннях вывучэння актуальных пытанняў рэалізацыі знешнепалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі, перспектыў развіцця краіны і рэгіёна ў сучасных геапалітычных рэаліях. Ключавая ўвага дадзенага мерапрыемства будзе сканцэнтравана на абмеркаванні наступных пытанняў: сучаснасць і будучыня глабальнай геапалітычнай прасторы, стабільнасць і бяспека ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Рэспубліка Беларусь і інтэграцыйныя працэсы ў постсавецкай рэальнасці, міжнародныя арганізацыі і рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў Беларусі, развіццё двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай