Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Ініцыятыва Вучоныя без межаў запрашае на адкрыты семінар урача-вірусолага Сяргея Папова

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

30.05.2019 У рамках грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” пройдзе чарговы адкрыты семінар. Дакладчык – прафесар Сяргей Аляксандравіч Папоў прадставіць даклад “Роля ўзаемадзеянняў субвірусных структур віруса імунадэфіцыту чалавека з бялкамі клеткі ў малекулярным патагенезе інфекцыі”.

Сяргей Аляксандравіч Папоў – урач-вірусолаг, скончыў Кішынёўскі Дзяржаўны Медыцынскі Інстытут, курсы па экспрэс-дыягностыцы асабліва небяспечных інфекцый Стаўрапольскага Процічумнага Інстытута МЗ СССР, спецыяльную клінічную ардынатуру Інстытута трапічнай медыцыны МЗ СССР і аспірантуру Інстытута вірусалогіі імя Іваноўскага АМН СССР. Пасля абароны дысертацыі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі рэтравіруса Беларускага НДІ эпідэміялогіі. У ЗША працаваў у вядучых даследчых цэнтрах краіны (Інстытут Алергіі і Інфекцыйных Захворванняў Нацыянальных Інстытутаў Здароўя Бетэзда, Цэнтра Медыцынскіх Даследаванняў Шпіталя Паўночнага Берага Лонг-Айлэнд і Медыцынскай Школы Гарвардскага Універсітэта Бостан. У цяперашні час працуе ў пазіцыі Assistant Professor у Медыцынскай Школе Універсітэта Штата Масачусэтс.

Лекцыя адбудзецца 6 чэрвеня ў 16.00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Сурганава, 13 к. 402.

Лекцыя будзе прачытана на рускай мове, будзе цікавая студэнтам, аспірантам, а таксама іх кіраўнікам.

Для наведвання мерапрыемства неабходны анлайн запіс https://forms.gle/tLbgmPeSsvEKoRq7A

На адкрытых семінарах грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” беларускія навукоўцы, якія жывуць і працуюць за мяжой, расказваюць пра свае даследаванні і дзеляцца вопытам арганізацыі навукі ў вядучых замежных лабараторыях.

Каб быць у курсе новых падзей ініцыятывы сачыце за навінамі ў групе Facebook.

Відэа мінулых лекцый можна знайсці на Youtube-канале.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай