Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

НАН Беларусі і Карэйскі інстытут KISTI будуць супрацоўнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.05.2019 28 мая 2019 года падпісаны Мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Карэйскім інстытутам навукі і тэхналогій (KISTI).

Дакумент падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій сп-ня Чхвэ Хі Юн.

Згодна з дакументам, беларускія і карэйскія спецыялісты будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне стратэгічнага планавання, сумесных даследаванняў і распрацовак, абмену візітамі на ўзроўні кіраўніцтва і асобных вучоных, узаемнага інфармавання аб нацыянальных даследчых праектах. Кажучы пра важнасць падпісанага сёння дакумента, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, – “Сёння стаіць задача ператварэння Беларусі ў IT-краіну. Гэта – праграма стварэння сучаснай лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Працы ў галіне інфармацыйных тэхналогій для НАН Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі. Таму падпісанне дадзенага Мемарандума з карэйскімі вучонымі адкрые новыя перспектывы нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва”.

Кажучы пра дасягненні вучоных, Уладзімір Гусакоў адзначыў, што спецыялістамі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі распрацаваны персанальны суперкамп’ютар – гэта 20 трлн. аперацый у секунду. Інстытут уносіць істотны ўклад у цыфравізацыю сістэмы аховы здароўя ў краіне. Для лячэбных устаноў ствараюцца сістэмы тэлемедыцыны, дыстанцыйнага кансультавання і дыягностыкі, інфармацыйна-даведачная сістэма кіравання медыцынскай установай, уведзены электронны рэцэпт, камп’ютарныя медыцынскія карты і многія іншыя лічбавыя дакументы. Для сістэмы адукацыі распрацаваны электронны білет школьніка. У Акадэміі навук створана таксама сістэма ідэнтыфікацыі і нагляду за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання, якая інтэгравана ў расійскую сістэму Меркурый. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў прапанаваў карэйскім партнёрам стварэнне сумеснай структуры.

У сваю чаргу Прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій Чхвэ Хі Юн адзначыла, што падпісанне Мемарандума аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве стане першым крокам па пашырэнні супрацоўніцтва беларускіх і карэйскіх вучоных у галіне інфармацыйных тэхналогій.


Карэйскі інстытут навукова-тэхналагічнай інфармацыі (KISTI) (Korea Institute of Science and Technology Information) – гэта навукова-даследчы інстытут, які фінансуецца ўрадам, закліканы забяспечыць максімальную эфектыўнасць навукова-тэхнічных распрацовак і аказваць падтрымку навукова-даследчым распрацоўкам у галіне высокіх тэхналогій.




Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай