Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Беларусь і Кітай распрацуюць “Дарожную карту” супрацоўніцтва ў гуманітарнай навуковай сферы

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

27.05.2019 27 мая 2019 г. адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук на чале з Прэзідэнтам Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Се Фучжанам. Мэта візіту – правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі, абмеркаванне двухбаковых адносін і перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай навуковай сферы.

Уладзімір Гусакоў і Се Фучжан абмеркавалі прапанову НАН аб стварэнні на базе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” лабараторыі грамадскіх навук, што створыць базу для правядзення сумесных даследаванняў у галіне сацыя-гуманітарных навук, арганізацыі мерапрыемстваў, канферэнцый і форумаў. Таксама Уладзімір Гусакоў выступіў з прапановай распрацоўкі “Дарожнай карты” развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай навуковай сферы паміж НАН Беларусі і Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук. “У нас складваюцца добрыя сувязі паміж беларускімі і кітайскімі навукоўцамі. Выкананы цэлы шэраг праектаў. У цяперашні час 31 арганізацыя Нацыянальнай акадэміі навук заключыла пагадненні і мемарандумы з навуковымі арганізацыямі Кітая. На базе НАН Беларусі створана 20 сумесных структур, даследчых цэнтраў і лабараторый з кітайскімі партнёрамі. “Дарожная карта”, напоўненая канкрэтнымі напрамкамі і сумеснымі праектамі, будзе спрыяць пашырэнню і паглыбленню нашага супрацоўніцтва”, – падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Прэзідэнт Кітайскай акадэміі грамадскіх навук пацвердзіў гатоўнасць кітайскіх навукоўцаў працаваць з беларускімі навуковымі арганізацыямі і адзначыў, што кітайска - беларускія двухбаковыя адносіны падтрымліваюцца на высокім узроўні. Гэта стратэгічнае партнёрства.

На дадзены момант узаемадзеянне паміж НАН Беларусі і Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук актыўна развіваецца ў галіне філасофіі, эканамічных даследаванняў. Праведзена тры Беларуска-Кітайскія гуманітарныя навуковыя форумы. Ідзе падрыхтоўка да правядзення чацвёртага. Патэнцыял кітайскіх і беларускіх навукоўцаў дазваляе значна пашырыць сумесныя даследаванні ў галіне гісторыі, сацыялогіі, развіцця культуры.

За актыўнае супрацоўніцтва і развіццё беларуска-кітайскіх навуковых адносін прэзідэнту Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Се Фучжану ўручана медаль “90 гадоў НАН Беларусі” і падзяка Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай