Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Сучасныя дасягненні мікрабіялогіі і біятэхналогіі абмяркуюць у Мінску

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

03.06.2019 4 чэрвеня 2019 года ў 10.00 у вялікай канферэнц-зале гасцініцы “Беларусь” (вул. Старажоўская, 15) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты”.

Канферэнцыя збярэ больш за 150 вядомых навукоўцаў, маладых даследчыкаў, спецыялістаў аграпрамысловага сектара, прадстаўнікоў біятэхналагічных кампаній з Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Перм, Саратаў, Краснадар), Казахстана (Нур-Султан, Алма-Ата), Латвіі (Рыга), Беларусі (Мінск, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў, Пінск) для ацэнкі сучаснага стану, выяўлення прыярытэтаў і перспектыўных напрамкаў далейшага развіцця мікрабіялогіі і біятэхналогіі.

На канферэнцыі будуць прадстаўлены вынікі дзейнасці айчынных мікрабіёлагаў, інавацыйныя распрацоўкі для сельскай гаспадаркі, медыцыны, прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя. Не застануцца без увагі пытанні распрацоўкі канцэпцыі новай міждзяржаўнай праграмы ЕАЭС у сферы біятэхналогіі, перспектывы эфектыўнай трансфармацыі вынаходстваў у інавацыі і іх ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі.

У рамках канферэнцыі адбудзецца пасяджэнне Усходнепалеарктычнай секцыі Міжнароднай арганізацыі па біялагічнай барацьбе са шкоднымі жывёламі і раслінамі. Будзе працаваць выстава біятэхналагічнай прадукцыі з мэтай прэзентацыі найноўшых распрацовак сусветнага ўзроўню для розных галін эканомікі, абсталявання і рэагентаў для біялагічных даследаванняў.

Праграма і матэрыялы канферэнцыі размешчаны на сайце Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай