Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2019 года

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

06.06.2019 Пастановай Прэзідыума Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук” ад 31 мая 2019 г. № 188 прысуджана прэмія імя акадэміка В.А.Капцюга 2019 года за працу “Новыя каталізатары для сінтэзу хіральных гетэрацыклічных злучэнняў з высокім фармацэўтычным патэнцыялам на аснове прыродных монатэрпеноідаў”.

Прэмія імя акадэміка В.А.Капцюга прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходствы, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі.

У 2019 годзе конкурс на атрыманне прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга праводзіла Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук.

Лаўрэатамі прэміі ад расійскага боку сталі супрацоўнікі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Новасібірскага інстытута арганічнай хіміі імя М.М.Варажцова Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук:

  • доктар хімічных навук Салахутдзінаў Нарыман Фарытавіч,
  • доктар хімічных навук Валчо Канстанцін Пятровіч,
  • кандыдат хімічных навук Ільіна Ірына Віктараўна,
  • кандыдат хімічных навук Ардашоў Алег Васільевіч.
  • Лаўрэатамі прэміі ад беларускага боку сталі супрацоўнікі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”:

  • акадэмік Агабекаў Уладзімір Енокавіч,
  • кандыдат хімічных навук Сідарэнка Аляксандр Юр’евіч,
  • Краўцова Ганна Валер’еўна.


    Возврат к списку

     

    Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
    Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай