Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Браслаўскія чытанні» (да 950-годдзя г. Браслава)

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

17.11.2015 Мэтай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Браслаўскія чытанні” (да 950-годдзя г. Браслава), якая прайшла 12-13 лістапада 2015 г, стала абмеркаванне найбольш вострых пытанняў гісторыі Віцебшчыны і г. Браслава. Традыцыя правядзення “Браслаўскіх чытанняў” была адноўлена пасля трынаццацігадовага перапынку. Дадзеная канферэнцыя стала ўжо шостай. У дакладах, прадстаўленых на канферэнцыю, знайшлі адлюстраванне пытанні засялення тэрыторыі паўночна-заходняга памежжа беларусаў, латышоў, літоўцаў; развіцця абаронных пунктаў Полацкага княства; матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёну. Асобная секцыя была прысвечана разгляду пытанняў гісторыі Браслаўшчыны ў XIX - XX стст.

Кола ўдзельнікаў канферэнцыі склалі гісторыкі, археолагі, краязнаўцы з Беларусі, Латвіі, Польшчы.

На наступных канферэнцыях ўдзельнікі збіраюцца сканцэнтраваць увагу на найбольш важных і мала распрацаваных аспектах гісторыі краю.

Культурная праграма канферэнцыі ўключала ў сябе наведванне ўдзельнікамі Гісторыка-краязнаўчага музея г. Браслава і Музея традыцыйнай культуры.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт; Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай