Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

У НАН Беларусі адкрылася штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

19.11.2015 19 лістапада 2015 г. у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адкрылася штогадовая двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Арганізатары канферэнцыі - ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (філіял “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі”.

У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 300 вядучых спецыялістаў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно і экранных відаў мастацтваў, этналогіі, фалькларыстыкі, славістыкі, музеязнаўства з Беларусі і краін СНД - Расійскай Федэрацыі, Дагестана (РФ), Рэспублікі Карэлія (РФ), Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі (РФ), Рэспублікі Мардва (РФ), Украіны, Рэспублікі Малдовы, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Казахстан, а таксама з Рэспублікі Польшча.

Як адзначыў на адкрыцці канферэнцыі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў: “Значнасць дадзенага навуковага форуму пацвярджаецца шырокай геаграфіяй яго ўдзельнікаў. У чарговы раз навука і культура спрыяюць развіццю добрых адносін паміж народамі, што вельмі актуальна на сучасным этапе развіцця соцыуму”. Вынікі папярэдніх пяці і гэтага - шостага навуковых форумаў каштоўныя як у якасці прымянення іх у выкладчыцкай дзейнасці, так і ў плане пашырэння навукова-культуралагічнага дыскурсу з выхадам яго на міжнародную арэну, - падкрэсліў міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў член-карэспандэнт Аляксандр Аляксандравіч Каваленя зрабіў кароткі агляд выдадзеных навуковых прац НАН Беларусі ў галіне культуры і мастацтва і паставіў перад адкрыўшымся форумам шэраг вострых пытанняў: што трэба зрабіць навуковым работнікам, каб нашы дзеці з зацікаўленасцю вывучалі з самых ранніх гадоў традыцыйную беларускую культуру і рамёствы; што павінна зрабіць навука, каб рэпертуар нашых тэатраў змог папоўніцца вялікай колькасцю беларускіх твораў; што трэба, каб напоўніць канцэртныя выступленні сучаснымі меладычнымі музычнымі творамі; як зрабіць гуманітарную навуку больш уплывовай у сродках масавай інфармацыі, так як менавіта на гэтым полі ідзе самая напружаная барацьба за наша падрастаючае пакаленне.

Канферэнцыя працягне сваю працу 20 лістапада 2015 г.




Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай