Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

25.11.2015 25 лістапада 2015 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере. У час сустрэчы бакі абмяняліся дзелавымі прапановамі па развіцці далейшых адносін. У прыватнасці, кіраўнік Эстонскай акадэміі навук выказаў зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі ў галіне фізікі, матэматыкі, матэрыялазнаўства, машынабудавання. У сваю чаргу, вучоныя Эстоніі дабіліся значных поспехаў у мікрабіялогіі, астраноміі, фізіцы, антрапалогіі, культуралогіі.

25 - 28 лістапада 2015 г. праходзіць візіт у НАН Беларусі Прэзідэнта Эстонскай акадэміі навук Тармо Соомере. Ён прыбыў у Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб пашырэнні беларуска-эстонскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Эстонскай акадэміі навук наведае шэраг навуковых устаноў НАН Беларусі: ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі”.

Фота газета "Навука"



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай