Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.11.2015

У НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйныя каштоўнасці грамадства - аснова захавання міжнацыянальнай згоды і талерантнасці”

3 лістапада 2015 года ў НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйныя каштоўнасці грамадства - аснова захавання міжнацыянальнай згоды і талерантнасці”, арганізатарамі якой з'яўляюцца Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.

Адзначаючы актуальнасць тэмы канферэнцыі, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі выказаў меркаванне, што “традыцыйныя каштоўнасці - гэта тое на чым трымаецца любая нацыя, любая краіна, любая сям'я. Гэта тыя каштоўнасці, якія назапашваюцца тысячагоддзямі. Іх неабходна берагчы і развіваць. Беларускі народ змог захаваць астравок стабільнасці ў бушуючым моры. І сённяшняя размова - гэта абмен вопытам з нашымі сябрамі з брацкіх краін. Гэты абмен важны для захавання ўзаемаразумення, стабільнасці і талерантнасці ў грамадстве “.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Булегенаў Ергалі Булегенавіч адзначыў, што ў беларусаў "глыбокія народныя карані адкрытасці, дабрыні, прыстойнасці, чысціні. Беларусы прайшлі праз суровыя выпрабаванні, і сёння - гэта паважаная нацыя, паважаны народ, у якога добрая будучыня", таксама спадар Пасол адзначыў важнасць абмену вопытам у галіне традыцыйных каштоўнасцей паміж нашымі народамі, якія шмат што аб'ядноўвае.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Васільевіч Катляроў згадаў, што менавіта забеспячэнне парадку і стабільнасці ў Беларусі адзначаецца па выніках апытання грамадскай думкі галоўным дасягненнем Беларусі за апошнія 20 гадоў. Менавіта пра гэта і пойдзе гаворка на гэтай канферэнцыі, сказаў І.В. Катляроў.