Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2016

Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча праводзіць VI Міжнародны навучальны семінар, прысвечаны лясным экасістэмам на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях

16-22 мая 2016 года ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі” сумесна з профільнымі вядучымі ВНУ Беларусі і Расіі праводзіць VI Міжнародны навучальны семінар “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях” для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (“лясная справа”)”. Семінар прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці (22 мая).

Мэтай правядзення семінара з’яўляецца ўмацаванне сувязей, развіццё і пашырэнне адносін паміж студэнтамі, аспірантамі і выкладчыкамі спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (“лясная справа”)” вядучых ВНУ і акадэмій навук Беларусі і Расіі шляхам навуковага супрацоўніцтва для абмену вопытам, садзейнічання навучальнаму працэсу і практычнай рэалізацыі навуковых распрацовак па прыярытэтных напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Праграма семінара насычана як навуковымі, так і практычнымі і культурнымі мерапрыемствамі. Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца па спасылцы на сайце Цэнтра маніторынгу расліннага свету.

Месца правядзення: Віцебская вобл., г.Браслаў, ГПУ “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” (тэл.: (02153) 29-3-86, факс: (02153) 29-3-86).

Удзельнікі семінара:

ад Рэспублікі Беларусь: ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі“; ГПУ “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”; ДНУ “Інстытут лесу НАН Беларусі”; ЛРУП “Белдзяржлес”; УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”; УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт”;

ад Расійскай Федэрацыі: ФГБОУ ВА “Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу”; ФГБОУ ВА “Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт імя С.М. Кірава”; ФГБОУ ВА “Бранскі дзяржаўны інжынерна-тэхналагічны ўніверсітэт”; ФГБОУ ВА “Алтайскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”; ФГБОУ ВА “Іжэўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”; ФГБУН “Інстытут лесазнаўства РАН”.