Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.07.2016

НПЦ НАН па біярэсурсах удзельнічае ў распрацоўцы базы даных “Тарфянікі Беларусі”

Для азнаямлення шырокага кола людзей з распаўсюджаннем тарфянікаў на тэрыторыі Беларусі, з уласцівай ім разнастайнай і ўнікальнай флорай і фаўнай, а таксама для таго, каб паказаць, якія інтэграваныя падыходы прымяняюцца да захавання водна-балотных угоддзяў Беларусі і кіравання імі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання, вядзецца праца над стварэннем базы даных “Тарфянікі Беларусі”. Стварэнне базы вядзецца ў рамках выканання праекта ПРААН/ГЭФ “Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай адрымання шматбаковых экалагічных выгад” (“Тарфянікі-2”). Праект ПРААН/ГЭФ “Тарфянікі-2” рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры фінансавым удзеле Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ). Партнёрамі праекта выступаюць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і інш. НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах ажыццяўляе навуковае забеспячэнне дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў галіне захавання і рацыянальнага выкарыстання расліннага і жывёльнага свету, прыродных супольнасцей і экасістэм, навукова-тэхнічнае суправаджэнне захавання і выкарыстання біялагічнай шматстайнасці і біярэсурсаў як нацыянальнага багацця Рэспублікі Беларусь.

Сайт праекта будзе даступны па спасылцы www.peatlands.by