Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.02.2017

У НАН Беларусі прайшла сустрэча пакаленняў вучоных

Студэнты выпускных курсаў ВНУ краіны, якія цікавяцца навуковай дзейнасцю, і маладыя даследчыкі сустрэліся 9 лютага 2017 года з вядучымі вучонымі краіны, акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі. З прывітальным словам да моладзі звярнулася кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і РГА “Белая Русь”. У ходзе сустрэчы студэнты даведаліся аб асабістых гісторыях выбару жыццёвага шляху ў навуцы ад ужо вядомых вучоных, змаглі атрымаць слушныя парады. Таксама студэнтаў азнаёмілі з праектам Савета маладых вучоных НАН Беларусі “Вучоны пад ключ”, які мае на ўвазе пошук таленавітых магістрантаў, аспірантаў, аказанне ім дапамогі з правядзеннем эксперыментаў, падрыхтоўкай навуковых прац, суправаджэнне іх абароны і наступнае працаўладкаванне. “Прэзідыум НАН Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных праводзіць масу мерапрыемстваў па ўключэнні моладзі ў навуку і аказанні ўсямернай падтрымкі пачаткоўцам. Мы імкнёмся эканамічнымі, арганізацыйнымі і маральнымі мерамі стымуляваць творчую дзейнасць маладых вучоных. Асаблівая ўвага ў НАН надаецца стварэнню комплексу ўмоў для замацавання таленавітай моладзі ў сферы навукі. Мы дапамагаем у вырашэнні жыллёвых пытанняў, падрыхтоўцы навуковых прац, правядзенні эксперыментаў, публікацыі вынікаў даследаванняў“, - падкрэсліў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 430 чалавек.

Арганізатары сустрэчы - Нацыянальная акадэмія навук і РГА “Белая Русь"”.