Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.03.2017

Прэпараты Nanoplant паспяхова прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні ў найбуйнейшым еўрапейскім навуковым цэнтры

У НАН Беларусі распрацавана і засвоена ў вытворчасці серыя нанапрэпаратаў для аграпрамысловага комплексу (ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, раслінаводства) пад агульным таварным знакам Нанаплант (Nanoplant), якія не уступаюць лепшым сусветным аналагам. Дадзеныя прэпараты праяўляюць ўласцівасці антыстрэсара і стымулятара, які дазваляе эфектыўна супраціўляцца неспрыяльным умовам надвор’я, дзеянню патагенаў і ўзбуджальнікаў хвароб, стабільна павялічваць ураджайнасць, забяспечваць магчымасць зніжэння расходу NРК угнаенняў, сродкаў абароны.

У цяперашні час завершана тэсціраванне Nanoplant у адным з самых буйных і аўтарытэтных навуковых цэнтраў у Еўропе - Fraunhofer-Gesellschaft. Даследаванні прэпаратаў Nanoplant у Германіі занялі некалькі месяцаў. Адначасова тэсціравалася некалькі незалежна ўзятых проб узору пры дзевяціразовым паўторы кожнага вымярэння ў зыходным узоры. У выніку выпрабаванняў быў атрыманы Сертыфікат аб тым, што “Nanoplant з’яўляецца - нанапрэпаратам, які ўтрымлівае стабільныя наначасціцы з сярэднім памерам каля 24 нм, якія не разбураюцца пры разбаўленні і пры ультрагукавой апрацоўцы раствораў”. Такім чынам, незалежная праверка ў акрэдытаваным еўрапейскім Цэнтры цалкам пацвердзіла вынікі беларускага Цэнтра нанавымярэнняў. Атрымана пацвярджэнне аб тым, што распрацоўка НАН Беларусі - прафесійны нанапрэпарат, які можна выкарыстоўваць і прасоўваць таксама і на еўрапейскім рынку.