Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.08.2017

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэміі для маладых вучоных

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэмій НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня конкурснага года) за лепшую навукова-даследчую працу (асобную навуковую працу ці сукупнасць аб’яднаных адной тэматыкай прац) у наступных галінах (намінацыях):
  • фізіка, матэматыка, інфарматыка, фізіка-матэматычныя і тэхнічныя навукі;
  • біялогія, хімія, медыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі;
  • гуманітарныя і сацыяльныя навукі.

    Права вылучэння кандыдатур на атрыманне прэмій маюць:

  • Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі;
  • Прэзідэнт Алфёраўскага фонду;
  • правадзейныя члены (акадэмікі), члены-карэспандэнты і замежныя члены НАН Беларусі;
  • кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні, тэматыка якіх адпавядае галіне навуковых даследаванняў (намінацыі);
  • старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

    Палажэнне аб прэміях і форма заяўкі на атрыманне прэмій прадстаўлены па спасылках.

    Дакументы на конкурс высылаюцца не пазней за 31 кастрычніка 2017 г. з паметай “На атрыманне Алфёраўскай прэміі для маладых вучоных 2017 года ў галіне ________________” на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі.

    Контактные телефоны: +375(017)284 24 56, +375(017)284 28 26.