Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.04.2018

НАН Беларусі аб'яўляе конкурс на саісканне прэмій для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2018 годзе конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прысуджаецца сем прэмій у наступных галінах навукі: прэмія ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі; прэмія ў галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук; прэмія ў галіне біялогіі; прэмія ў галіне хіміі і навук аб Зямлі; прэмія ў галіне медыцыны; прэмія ў галіне аграрных навук; прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

У сувязі са святкаваннем 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 9 красавіка 2018 г. № 161 аб’яўлена аб правядзенні ў 2018 годзе конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных з нагоды гэтай юбілейнай даты.

Па выніках конкурсу прысуджаецца сем прэмій для маладых вучоных памерам 100 базавых велічынь кожная.

Саіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя вучоныя, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2019 г., якія за апошнія 3 гады надрукавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў у выглядзе манаграфіі (манаграфій), або цыкла артыкулаў у вядучых навуковых часопісах. Прэміі для маладых вучоных могуць прысуджацца як індывідуальным аўтарам, так і аўтарскім калектывам, якія складаюцца не больш чым з трох чалавек.

Права вылучэння работ на атрыманне прэмій для маладых вучоных маюць вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы арганізацый НАН Беларусі.

З умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да дакументаў можна азнаёміцца звярнуўшыся да Палажэння аб прэміях для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацверджанага пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 9 красавіка 2018 г. № 161.

Вылучаная на саісканне прэмій для маладых вучоных работа разам з камплектам дакументаў у адным экзэмпляры да 15 жніўня 2018 г. прадстаўляецца ў Камісію НАН Беларусі па прэміях па адрасе: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, пак. 317, 406.

Тэлефоны для даведак: +375(17)284-24-56, +375(17)284-28-26