Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.06.2018

У НАН Беларусі пройдзе лекцыя кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках у галіне барацьбы з ВІЧ

У Прэзідыуме НАН Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці 66, п. 216) 8 чэрвеня 2018 г. у 15:00 адбудуцца адкрытыя лекцыі кітайскіх вучоных аб найноўшых распрацоўках па барацьбе з ВІЧ. Праф. Шыб Цзян (Shibo Jiang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) прачытае лекцыю “Пранікненне вірусаў у клетку і вірусныя інгібітары”; доктар Джынгхі Хуанг (Jinghe Huang), Універсітэт Фудан (г. Шанхай Кітай) – “Нейтралізуючыя антыцелы супраць ВІЧ-1 шырокага дзеяння”.

Праф. Шыбо Цзян вядомы ў свеце спецыяліст у галіне распрацоўкі супрацьвірусных прэпаратаў і вакцын. Ён выявіў першы эфектыўны анты-ВІЧ пептыд, і яго патэнт атрымаў ліцэнзію для стварэння першага адобранага упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) пептыднага інгібітара ВІЧ-інфекцыі фузеона (энфувертыд або T20), які шырока выкарыстоўваецца ў клінічнай практыцы для тэрапіі ВІЧ-інфекцыі. Ён распрацаваў першы анты-HPV-тэрапеўтычны прэпарат - бялок JB01.

Доктар Д. Хуанг мае значны вопыт у галіне даследавання нейтралізуючых антыцелаў шырокага дзеяння. Ад пацыентаў, якія хварэюць СНІДам, яна выдзеліла серыю нейтралізуючых антыцелаў шырокага дзеяння, вядомых як 10Е8, 35O22 і N6. Яна апублікавала вынікі ў такіх прэстыжных навуковых часопісах, як Nature, Immunity, Nature Protocols, JEM і JCI.