Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.05.2019

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адкрыецца выстава, прысвечаная 40-годдзю Музея старажытнабеларускай культуры

20 мая 2019 г. у 15.00 у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 40-годдзю Музея старажытнабеларускай культуры. На ёй упершыню будуць дэманстравацца творы мастацкага металу з фондаў музея – абклады да абразоў, царкоўныя рэчы і побытавыя вырабы XVІІІ – пачатку ХХ стагоддзя, – а таксама іконы Маці Божая “Замілаванне”, Маці Божая “Чэнстахоўская”, “Тайная вячэра” і інш.

Выстава будзе працаваць да канца мая 2019 г.