Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аб’яўлены конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

17.03.2016 З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, прадстаўлення актуальнай інфармацыі аб распрацоўках, якія праводзяцца з мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці, як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2016 года з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам. Конкурс будзе праводзіцца па чатырох намінацыях: лепшая публікацыя, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні, лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Па кожнай з намінацый прысуджаецца тры прэміі. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі. З Палажэннем аб конкурсе азнаёміцца тут.


Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай