Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Дэлегацыя НАН Беларусі прыме ўдзел у беларуска-польскай канферэнцыі ў Варшаве

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

22.03.2016 З 21 па 23 сакавіка 2016 года паводле запрашэння кіраўніцтва Польскай акадэміі навук у г. Варшаве знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума акадэмікам Уладзімірам Гусаковым. Мэта візіту - правядзенне перагавораў аб перспектыўных напрамках і механізмах пашырэння беларуска-польскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама ўдзел 22 сакавіка 2016 года ў рабоце міжнароднай канферэнцыі «Польска-беларускае навукова-даследчае супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук». У складзе дэлегацыі НАН Беларусі - кіраўніцтва Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, кіраўнікі навуковых арганізацый, вядомыя навукоўцы - гуманітарыі.

У ходзе сумеснага форуму беларускія і польскія даследчыкі выступяць з дакладамі па найбольш актуальных пытаннях у галіне гуманітарных навук, а таксама намецяць тэмы для рэалізацыі сумесных праектаў. Так, у прыватнасці, Інстытуты гісторыі НАН Беларусі і Польскай акадэміі навук плануюць сумесныя даследаванні па такіх праблемах, як: «Дыялог канфесій у рэлігійнай культуры беларуска-польскага памежжа: гістарычны аналіз», «Палітычныя, судовыя і сацыяльна-эканамічныя рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім 16-18 стагоддзяў», «Польшча і Беларусь у гады Другой сусветнай вайны» і інш.

На 22 сакавіка 2016 года запланаваны перагаворы паміж Прэзідэнтам ПАН Ежы Душыньскім і Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым, падчас якіх будзе дэталёва абмеркавана бягучае ўзаемадзеянне бакоў, а таксама вызначаны магчымыя крокі па інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук Беларусі і Польшчы.

Плануецца, што ў ходзе візіту дэлегацыя НАН Беларусі наведае шэраг навуковых арганізацый Польскай акадэміі навук, абмяркуе перспектыўныя напрамкі сумесных даследаванняў.



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай