Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

28.03.2016 Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года № 110, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, ахове здароўя, навукі, адукацыі і культуры. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргей Залаты, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена акадэміку-сакратару Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Валянціну Арловічу.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!



Возврат к списку

 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай