Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2015

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

11 мая 2015 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 06.04.2015 № 136 прызнаныя пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2014 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці 9 арганізацый:

- ДНУ "Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- ДНУ "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- ДНУ "Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- ДНВА "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве";
- ДНВА "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах";
- ДНУ "Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- ДНУ "Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні";
- Установа аховы здароўя "Паліклініка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".