Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.06.2019

Інстытут эканомікі правядзе круглы стол, прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі

27 чэрвеня 2019 г. Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць круглы стол “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі: ад навуковых ідэй беларускай рэспубліканскай эканамічнай школы – да нацыянальнай ідэі”, прысвечаны Дню эканаміста (30 чэрвеня).

У рамках круглага стала плануецца абмеркаванне ідэй вядучых беларускіх вучоных, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў вышэйшай адукацыі па ўдасканаленні рэгулявання эканомікі, развіцці дзелавога асяроддзя, відаў эканамічнай дзейнасці, у сукупнасці накіраваных на дасягненне краінай ВУП у 100 млрд. долараў ЗША, і дыскусія па вылучаных ініцыятывах.

Асноўная мэта правядзення круглага стала – вызначэнне магчымасцей, крыніц і стрымліваючых фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і выпрацоўка комплексу метадычных і практычных мер сацыяльнай, макраэканамічнай, знешнеэканамічнай, прамысловай і інавацыйнай палітыкі, арыентаваных на забеспячэнне ўстойлівага росту і высокай канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.

У мерапрыемстве запланаваны ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, вядучых навукова-даследчых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі, у тым ліку Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых арганізацый. Усяго ўдзел у рабоце круглага стала прымуць больш за 50 экспертаў. Плануецца выступленне з прывітальным словам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка, д.э.н., прафесара У.Р. Гусакова і першага намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, к.тэхн.н., дацэнта А.В. Чарвякова.

Пачатак мерапрыемства – у 10:00
Месца правядзення – г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 66, аўд. 216 (зала пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).