Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.07.2019

На касмадроме Байканур адбыўся запуск новай унікальнай касмічнай абсерваторыі “Спектр-РГ”

13 ліпеня 2019 года ў 15:30 на касмадроме Байканур адбыўся запуск ракеты-носьбіта Пратон-М, якая вывела на арбіту міжнародную астрафізічную абсерваторыю “Спектр-Рэнтген-Гама”. У якасці разгоннага блока быў выкарыстаны ДМ-3 (распрацоўка РКК “Энергія”). Абсерваторыя будзе размешчана паміж Сонцам і Зямлёй у кропцы Лагранжа L2.

Астрафізічная абсерваторыя “Спектр-РГ” – гэта сумесны праект Расіі і Германіі ў галіне астрафізікі.

Абсерваторыя распрацавана ў НВА імя С.А. Лавачкіна (Расія) і абсталявана двума рэнтгенаўскімі тэлескопамі – ART-XC і eROSITA, распрацаванымі ў Інстытуце касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук (Расія) і ў Інстытуце незямной фізікі таварыства імя Макса Планка (Германія).

Асноўны місіяй абсерваторыі з’яўляецца даследаванне Сусвету ў рэнтгенаўскім і гама дыяпазоне электрамагнітнага спектра. Поўная навуковая праграма зойме 7 гадоў: 4 гады – шырокі агляд усяго неба, 3 гады – кропкавы агляд асобных галактык.

З дапамогай абсерваторыі будзе складзена самая дэталёвая карта небасхілу ў рэнтгенаўскім дыяпазоне даўжынь хваль. Абсерваторыя будзе сканіраваць неба ў шырокім энергетычным дыяпазоне з высокай адчувальнасцю і вуглавым дазволам. Плануецца, што ў ходзе даследавання будзе адкрыта больш за мільён новых актыўных ядраў галактык і да 100 000 новых галактык. У будучым усе атрыманыя з дапамогай абсерваторыі даныя будуць адкрыты для вучоных усяго свету.

У цяперашні час вучоныя Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з вучонымі Фізічнага інстытута імя П.М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук працуюць над гама-тэлескопам наступнага пакалення “Гама-400”.

Фота www.roscosmos.ru