Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.07.2019

Уладзімір Гусакоў уручыў Залаты медаль акадэміку Паўлу Апанасевічу ў гонар 90-годдзя

14 ліпеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Апанасевіча, акадэміка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, ардэнаносца, ганаровага дырэктара і галоўнага навуковага супрацоўніка ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”.

15 ліпеня 2019 г. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў урачыста ўручыў акадэміку Паўлу Апанасевічу Нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”.

Фота С. Дубовік, газета Навука