Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.07.2019

У НАН Беларусі падвялі вынікі першай паловы 2019 года

25 ліпеня 2019 года ў НАН Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі. З асноўным дакладам выступіла начальнік Галоўнага планава-фінансавага ўпраўлення апарату НАН Беларусі Надзея Сцяпанава.

Аб развіцці аддзяленняў НАН Беларусі расказалі акадэмікі-сакратары і іх намеснікі.

Аб экспарце навукова-тэхнічнай прадукцыі арганізацый НАН Беларусі расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі Уладзімір Падкапаеў.

Аб выкананні праграм і выпуску прадукцыі арганізацыямі НАН Беларусі далажыў начальнік Галоўнага ўпраўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйна-вытворчай дзейнасці апарату НАН Беларусі Іван Салановіч.

Фота М. Гулякевіч