Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.08.2019

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рабоце навукова-тэхнічнага інавацыйнага форуму ў г. Фошань

З 7 па 9 жніўня дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам С.А. Чыжыка знаходзілася з візітам у г. Фошань (правінцыя Гуандун, КНР) для ўдзелу ў навукова-тэхнічным інавацыйным форуме.

У ходзе адкрыцця мерапрыемства С.А. Чыжык звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму і выступіў з дакладам “Навукова-інавацыйны патэнцыял Нацыянаальнай акадэміі навук Беларусі”.

У склад дэлегацыі НАН Беларусі таксама ўваходзілі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі, а таксама 11 падведамасных арганізацый НАН Беларусі: ДНУ “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа НАН Беларусі”, ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі”, “ДНУ “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН Беларусі”, РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”, РУП “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі”, ДНУ “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі”, “РУП “Інстытут аховы раслін НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, - якія прадставілі даклады па розных напрамках.

У ходзе форуму прадстаўнікамі дэлегацыі НАН Беларусі былі праведзены перагаворы па пытаннях рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў з прадстаўнікамі кіраўніцтва Акадэміі навук правінцыі Гуандун, у тым ліку па пытаннях нарошчвання экспарту прадукцыі (тавараў, паслуг) арганізацый НАН Беларусі і ходу падрыхтоўкі і напаўнення праграмы двухбаковага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.