Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.08.2019

У НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Польскай акадэміі навук

21 жніўня 2019 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума НАН Беларусі “Аб перспектыўных напрамках і механізмах развіцця супрацоўніцтва з Польскай акадэміяй навук”, у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Польскай акадэміі навук (ПАН) на чале з Прэзідэнтам Ежы Душыньскім.

Як адзначыў Уладзімір Гусакоў, “Нацыянальная акадэмія навук Беларусі надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву з Рэспублікай Польшча – краінай са значным навуковым і эканамічным патэнцыялам, з якой у Рэспублікі Беларусь склаліся трывалыя адносіны ва ўсіх сферах, у тым ліку і навукова-тэхнічнай. Стварэнне сумеснага пастаяннага органа – міжакадэмічнага Савета – дазволіць аператыўна вырашаць бягучыя і актуальныя праблемы. Сёння вучоныя НАН Беларусі і Польскай акадэміі навук сумесна прымаюць удзел у міжнародных выстаўках навукова-тэхнічных дасягненняў, рэгулярна праводзяцца сумесныя міжнародныя форумы і канферэнцыі. Нашымі вучонымі выконваюцца важныя для эканомікі Польшчы і Беларусі сумесныя навукова-тэхнічныя праекты. Аднак патэнцыял вучоныхз дзвюх краін не рэалізаваны ў поўнай меры”, – адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.

У сваю чаргу Прэзідэнт Польскай акадэміі навук Ежы Душыньскі падкрэсліў, што кантакты з навуковымі арганізацыямі Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі для польскіх даследчыкаў. Сёння актуальным з’яўляецца вырашэнне агульных праблем, якія стаяць перад нашымі краінамі. І ў першую чаргу гэта датычыцца захавання Белавежскай пушчы, якая з’яўляецца нацыянальным багаццем Беларусі і Польшчы. Важнае значэнне таксама надаецца праблемам змянення клімату.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, что міжакадэмічны Савет НАН Беларусі і ПАН у першую чаргу зоймецца праблемамі захавання флоры і фаўны Белавежскай пушчы, а таксама праблемамі змянення клімату. У далейшым будуць распрацоўвацца і іншыя праблемы, вырашэнне якіх паслужыць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі навуковымі арганізацыямі. На пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі кіраўнікі дзвюх акадэмій адзначылі наяўнасць значнага патэнцыялу для развіцця двухбаковай кааперацыі ў розных галінах навукі, абмеркавалі пытанне ініцыявання і рэалізацыі сумесных беларуска-польскіх праектаў у межах рамачнай праграмы ЕС па навуцы і інавацыях “Гарызонт 2020” і мэтазгоднасць штогадовых сумесных мерапрыемстваў.

Прэзідэнту Польскай акадэміі навук Ежы Душыньскаму быў уручаны нагрудны знак адзнакі імя У.М. Ігнатоўскага НАН Беларусі.

20–23 жніўня 2019 года ў НАН Беларусі праходзіць візіт дэлегацыі Польскай акадэміі навук на чале з Прэзідэнтам Ежы Душыньскім. Мэта візіту – удзел у пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі “Аб перспектыўных напрамках і механізмах развіцця супрацоўніцтва з Польскай акадэміяй навук”, правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі. Члены дэлегацыі Польскай акадэміі навук таксама азнаёміліся з экспазіцыяй музея гісторыі НАН Беларусі, пастаяннай выстаўкай НАН Беларусі – “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, правялі перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі. У рамках візіту члены польскай дэлегацыі 22–23 жніўня наведаюць рад навуковых арганізацый НАН Беларусі: Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад, Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Па выніках візіту будзе падпісаны Пратакол.



Фота М. Гулякевіч, газета Навука