Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.08.2019

НАН Беларусі запрашае на прэзентацыю першага айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі ўборкі ільну

29 жніўня 2019 года ў 10:00 на базе Шклоўскага ільнозавода (Магілёўская вобласць, поле Шклоўскага ільнозавода, раён вёсак Папоўка, Тросна) адбудзецца прэзентацыя першага айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі ільну.

У час дэманстрацыі поўнага цыклу ўборкі будуць задзейнічаны чатыры неабходныя для гэтага машыны, распрацаваныя вучонымі РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі». Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі парадку 80-90%. Разліковая эканомія фінансавых сродкаў пры выкарыстанні айчыннага тэхналагічнага комплексу ільноўборачных машын на аб’ём, якога не хапае ад ад тэхналагічнай патрэбнасці, складае парадку 69 700 000 рублёў ці $33 890 900.

Па інфармацыі Сяргея Лойкі, кіраўніка лабараторыі механізацыі вырошчвання і ўборкі ільну РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі», у якой распрацаваны ўзоры тэхнікі, што паказваюцца, «ланцужок тэхналагічных аперацый па ўборцы ільну будзе поўнасцю закрывацца нашымі новымі распрацоўкамі».

Месца правядзення дэманстрацыі: поле Шклоўскага ільнозавода, раён вёсак Папоўка, Тросна. Падрабязнасці ў кантактных асоб.

Кантанты са СМІ: Сяргей Фёдаравіч Лойка (кіраўнік лабараторыі механізацыі вырошчвання і ўборкі ільну РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі») +375447117050 Васілій Ядчанка +375293737645