Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.09.2019

У Інстытуце фізікі НАН Беларусі прайшла адкрытая лекцыя Ігара Іванова “Калайдар: у пошуках Новай фізікі”

Часопіс "Навука і інавацыі" арганізаваў у Інстытуце фізікі НАН Беларусі адкрытую лекцыю Ігара Іванова “Калайдар: у пошуках Новай фізікі”. У лекцыі былі раскрыты тэмы пошуку новай, больш глыбокай тэорыі будовы мікрасвету, якая ўмоўна называецца Новая фізіка і стала галоўнай мэтай фізікі элементарных часціц. Лектар азнаёміў слухачоў з тым, што адбылося за 10 гадоў работы Вялікага адроннага калайдара, з новымі адкрыццямі, драмамі, якія суправаджалі пошук Новай фізікі, а таксама са спадзяваннямі вучоных у сувязі з гэтай тэмай.

Лектар: Ігар Іваноў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вучоны ў галіне фізікі элементарных часціц і тэарэтычнай фізікі, супрацоўнік Instituto Superior Tecnico (Партугалія).