Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.09.2019

Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча праводзіць семінар “Стратэгія абмежавання распаўсюджвання і выкаранення гіганцкага баршчэўніку і іншых небяспечных інвазіўных відаў раслін”

17-19 верасня 2019 г. дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам “Стратэгія абмежавання распаўсюджвання і выкаранення гіганцкага баршчэўніку і іншых небяспечных інвазіўных відаў раслін”.

Семінар праводзіцца з мэтай абмену вопытам і каардынацыі намаганняў па распрацоўцы і рэалізацыі навукова абгрунтаванага комплексу мер па барацьбе з інвазіўнымі відамі.

На семінары будуць разгледжаны пытанні абмежавання распаўсюджвання і выкаранення гіганцкага баршчэўніку і іншых небяспечных інвазіўных відаў (сумнік канадскі, эхінацыстыс лопасцевы, амброзія палыналісцевая і інш.), а таксама перспектывы іх выкарыстання як аднаўляльных крыніц расліннай сыравіны з высокай біялагічнай актыўнасцю.

Абмеркаванне праблем, звязаных з абмежаваннем распаўсюджвання і выкаранення злосных інвазіўных відаў, дазволіць абмяняцца новымі ведамі і вопытам правядзення даследаванняў, атрымаць дадатковую інфармацыю аб дасягненнях і шляхах у гэтай галіне даследаванняў, новых падыходах і метадах вырашэння актуальных задач.

Асноўныя напрамкі работы навукова-практычнага семінара:

  • спосабы абмежавання распаўсюджвання і выкараненне небяспечных інвазіўных відаў;
  • выкарыстанне інвазіўных відаў раслін як аднаўляльнага рэсурсу біялагічна актыўных рэчываў;
  • маніторынг і прагназаванне распаўсюджвання небяспечных інвазіўных відаў.

На семінар запрошаны спецыялісты профільных навуковых устаноў Беларусі і сумежных краін, міністэрстваў, гарадскіх і абласных камітэтаў, УП “Мінскзеленбуд” і зацікаўленыя асобы. Плануецца выезд на ўчасткі ў г.Мінску (парк “Курасоўшчына”), для азнаямлення з вынікамі практычнай працы, дзе ўжываўся распрацаваны супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Ф.В.Купрэвіча эфектыўны метад выкаранення баршчэўніку Сасноўскага.

У працы навукова-практычнага семінара прымуць удзел спецыялісты навукова-даследчых устаноў і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі.

Адкрыццё семінара адбудзецца 17 верасня 2019 года ў 10:00 па адрасе: Інстытут эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў, к.141).

Праграма семінара