Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.09.2019

НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у канферэнцыі “Гістарычная памяць пра Беларусь як фактар кансалідацыі грамадства”

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” запрашаюць прыняць удзел 26-27 верасня 2019 г. у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гістарычная памяць пра Беларусь як фактар кансалідацыі грамадства”.

27 верасня 2019 г. у рамках канферэнцыі пройдзе навукова-метадалагічны семінар, прысвечаны беларускай школе эканамічнай сацыялогіі і сацыялогіі працы (заснавальнік – доктар сацыялагічных навук, прафесар Галіна Мікалаеўна Сакалова).

Месца правядзення канферэнцыі: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 15).

Больш падрабязна пра тэматыку канферэнцыі і патрабаваннях да афармлення матэрыялаў можна даведацца з інфармацыйнага ліста.