Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.09.2019

Інстытут эксперыментальнай батанікі і Бярэзінскі біясферны запаведнік правядуць канферэнцыю “Флора і расліннасць у свеце, які змяняецца”

24-27 верасня 2019 г. на базе дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Флора і расліннасць у свеце, які змяняецца: праблемы вывучэння, захавання і рацыянальнага выкарыстання”.

На канферэнцыі будуць разгледжаны праблемы сучаснага стану, захавання і рацыянальнага выкарыстання біяразнастайнасці расліннага свету, паколькі менавіта раслінны кампанент біёты выконвае асноўную ролю ў функцыянаванні трафічных ланцугоў у прыродных экасістэмах. Абмеркаванне разнастайных праблем біяразнастайнасці расліннага свету на чарговай Міжнароднай канферэнцыі дазволіць абмяняцца новымі ведамі і вопытам правядзення даследаванняў, атрымаць дадатковую інфармацыю аб дасягненнях і шляхах у гэтай галіне даследаванняў, новых падыходах і метадах вырашэння актуальных задач.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • сучасны стан фларыстычнай і фітацэнатычнай разнастайнасці, новыя метады яго вывучэння;
  • антрапагенныя і прыродныя змены разнастайнасці расліннага свету, інвазійныя працэсы;
  • устойлівае выкарыстанне і ўзнаўленне рэсурсаў расліннага свету.

Для ўдзелу ў рабоце семінара зарэгістраваліся 132 чалавекі, якія прадстаўляюць 30 навукова-даследчых устаноў, запаведнікаў, вышэйшых навучальных устаноў Азербайджана, Беларусі, Расіі, Турцыі, Украіны.

Адкрыццё канферэнцыі – 24 верасня 2019 года (аўторак) у 11.00 па адрасе: Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў, к.141).

Месца правядзення канферэнцыі:
24-25, 27 верасня 2019 г. Інстытут эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27;
26 верасня 2019 г. ГПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік”, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Дамжэрыцы, вул. Цэнтральная, 3.

Праграма канферэнцыі