Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.09.2019

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы”

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі” 26-27 верасня 2019 г. праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы». Гэта навукова-арганізацыйнае мерапрыемства, якое стала традыцыйным, збярэ вучоных і экспертаў па шырокім коле пытанняў, якія ахопліваюць актуальныя трэнды, мадэлі і прагнозы развіцця навукова-тэхнічнай сферы; працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме “навука – вытворчасць”; рэсурсы і інфраструктуру інавацыйнага развіцця.

Пленарнае пасяджэнне пройдзе ў малой канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі з 14:00 да 18:00.

Праграма канферэнцыі