Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.10.2019

У НАН Беларусі пачала работу I Міжнародная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы”

3 кастрычніка 2019 г. на базе Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё першай Міжнароднай канферэнцыі “Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы”. Яе мэта – абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, а таксама тэхналагічнага абсталявання па асноўных напрамках галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі, фарміраванне адзінай платформы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне.

На форуме 3-4 кастрычніка 2019 года будзе разгледжаны комплекс навуковых і навукова-практычных задач, якія стаяць у сучасных умовах у галіне ЖКГ, якая знаходзіцца на парозе істотнай тэхналагічнай мадэрнізацыі. Сярод праблем, якія будуць разгледжаны на секцыях і круглых сталах форуму – водазабеспячэнне і водаадвядзенне, цяпло-і энергазабеспячэнне, экалогія гарадскога камунальнага асяроддзя, комплексныя праблемы цыфравізацыі працэсаў ЖКГ, актуальныя эканамічныя і тэхналагічныя пытанні.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вучоныя навуковых арганізацый НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў краіны, спецыялісты прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ Рэспублікі Беларусь і Мінжылкамгаса, а таксама вучоныя і спецыялісты з іншых краін. Вынікі навуковых дыскусій і тэзісы дакладаў будуць апублікаваны ў выглядзе асобнага зборніка.

У рамках канферэнцыі арганізавана выстава распрацовак для сістэмы ЖКГ.

Фота М. Гулякевіча, газета Навука