Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2019

У Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі абмяркуюць актуальныя праблемы даследаванняў мозгу

11 кастрычніка 2019 года ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28) адбудзецца адкрыццё Міжнароднай канферэнцыі “Даследаванні мозгу. Перадавыя дасягнення нейрафізіялогіі”. У рамках работы канферэнцыі адбудзецца Круглы стол “Натуральны і штучны інтэлект”. Арганізатары мерапрыемства: Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Цэнтр мозгу.

Тэма штучнага інтэлекту папулярная. Вучоныя ствараюць алгарытмы і праграмы, якія пры іх ужыванні ў робатах, іншых прыладах дазваляюць вырашаць мноства задач хутчэй за чалавека. Напрыклад, менавіта штучны інтэлект дапамагае фактычна імгненна здзяйсняць найскладанейшы аналіз гісталагічных асаблівасцей у пухліннай тканцы. Гэта важна для прыняцця рашэнняў хірургам падчас аператыўнага выдалення пухліны. З іншага боку, ёсць натуральны інтэлект. Магчымасці гэтай уласцівасці розуму чалавека слаба вывучаны да гэтага часу. Гэтыя і іншыя праблемы будуць у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі і Круглага стала.

Праграма:
11 кастрычніка 2019 года (пятніца)
9:00 – адкрыццё канферэнцыі
13:10 – 15:30 – Круглы стол “Натуральны і штучны інтэлект”

Месца правядзення канферэнцыі – Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28

Праграма канферэнцыі