Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.10.2019

10–11 кастрычніка 2019 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларускія лекі”

10–11 кастрычніка 2019 года ў НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларускія лекі”. У мерапрыемстве, арганізатарам якога выступіў Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, прымуць удзел вучоныя і спецыялісты Беларусі і Расіі, а таксама прадстаўнікі медыцынскіх устаноў і фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны. На канферэнцыі будуць абмеркаваны такія важныя праблемы, як: вытворчасць лекавых прэпаратаў, праблемы, метады і прадукты сучаснай тэхналогіі лекавых рэчываў; тэхналогіі вытворчасці гатовых лекавых форм; сучасныя метады аналізу біялагічна актыўных рэчываў; даклінічныя і клінічныя выпрабаванні; таксікалогія; біяэквівалентнасць генерычных лекавых сродкаў; клінічная фармакалогія, біяфармацэўтыка і інш. Будзе арганізавана выстава фармацэўтычнай прадукцыі арганізацый НАН Беларусі і айчынных вытворцаў лекаў.

Праграма:
Адкрыццё канферэнцыі – 10 кастрычніка 2019 года (чацвер) у 10:00
Месца правядзення канферэнцыі – Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. г. Мінск, вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 5, корп. 2.

Праграма канферэнцыі