Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.10.2019

XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы - 2.0'19”

З 14 па 17 кастрычніка 2019 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XVI Міжнародную навуковую канферэнцыю “Моладзь у навуцы – 2.0'19”. Канферэнцыя з’яўляецца не толькі адным з найбуйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў у Беларусі, але і прэстыжнай пляцоўкай для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа.

На форуме плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых навукоўцаў. У канферэнцыі прымуць удзел каля 500 маладых даследчыкаў. Гэта – навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі ВНУ, ССНУ, школьнікі краіны, госці з Расіі, Чарнагорыі, Казахстана, Польшчы, Латвіі, Таджыкістана, Арменіі, Грузіі, кіраўнікі Саветаў маладых вучоных Акадэмій навук – членаў МААН (Міжнароднай Асацыяцыі акадэмій навук).

У першы дзень канферэнцыі, 14 кастрычніка, пачне работу выстава распрацовак маладых вучоных “Маладая акадэмія”. На ёй будуць прадстаўлены апошнія распрацоўкі маладых вучоных па самых перадавых напрамках навукі. Пройдзе прэзентацыя навуковых стартап-праектаў, у якой прымуць удзел не толькі прадстаўнікі айчыннай акадэмічнай і вузаўскай навукі, але і замежнай, а таксама робатурнір. У праграме форуму запланаваны яркія даклады паспяховых маладых вучоных; секцыйныя даклады па асноўных напрамках дзейнасці НАН Беларусі (Аграрныя навукі; Біялагічныя навукі; Гуманітарныя навукі; Медыцынскія навукі; Фізіка, матэматыка і інфарматыка; Фізіка-тэхнічныя навукі; Хімія і навукі аб Зямлі).

15 кастрычніка адбудзецца беларуска-расійскі сімпозіум “Гарызонты навукі”, арганізатарамі якога выступілі Акадэміі навук дзвюх краін, а таксама Беларускі фонд фундаментальных даследаванняў і Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў. Гэта будзе форум, які аб’яднае прадстаўнікоў беларускіх і расійскіх навуковых арганізацый, маладых вучоных з мэтай актывізацыі міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

16 кастрычніка ў рамках канферэнцыі пачне работу міждысцыплінарная постарная сесія “100 талентаў НАН Беларусі”. На ёй маладыя навукоўцы, пераможцы конкурсу “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, які ўпершыню праводзіўся ў мінулым годзе, прадставяць свае распрацоўкі і поспехі, якіх яны дасягнулі, знаходзячыся ў гэтым высокім статусе. Кожны з іх – унікальны даследчык, сур’ёзны навуковец ва ўзросце да 35 гадоў, які мае вопыт міжнароднага супрацоўніцтва.

У гэты ж дзень адбудзецца конкурс дакладаў на англійскай мове “My first report in English”, а таксама майстар-класы.

Вынікі XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы – 2.0'19” будуць падведзены 17 кастрычніка.