Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2019

110 вучоных з 4 краін збірае канферэнцыя па навукова-тэхнічным прагрэсе ў сельскагаспадарчай вытворчасці

17-18 кастрычніка 2019 г. на базе РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” праходзіць міжнародная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у сельскагаспадарчай вытворчасці”. Інавацыі ў механізацыі раслінаводства і жывёлагадоўлі абмяркуюць навукоўцы з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Польшчы, усяго 110 спецыялістаў. Прадстаўнічы форум стане пляцоўкай для абмеркавання важных тэм, звязаных з харчовай бяспекай і двухбаковым супрацоўніцтвам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Улічваючы склад удзельнікаў, мінская пляцоўка мае магчымасць абмеркаваць існуючыя пытанні міждзяржаўнага навуковага супрацоўніцтва Украіны, Расіі і іншых краін, чые вучоныя выступяць з дакладамі на канферэнцыі.

Праграма мерапрыемстваў