Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.10.2019

Газета “Навука” запрашае на творчую сустрэчу ў гонар 40-годдзя выдання

Рэдакцыя газеты “Навука” запрашае прыняць удзел у творчай сустрэчы, прысвечанай 40-годдзю выдання. Яна адбудзецца 23 кастрычніка ў 14:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) НАН Беларусі.

Супрацоўнікі рэдакцыі раскажуць пра гісторыю акадэмічнага выдання, спецыфіцы навуковай журналістыкі, прадэманструюць эксклюзіўныя фота і раскажуць пра цікавыя факты з жыцця рэдакцыі. Будзе магчымасць азнаёміцца з нумарамі выдання рознага перыяду. Адбудуцца ўзнагароджанні самых актыўных аўтараў, а таксама ўрачыстая перадача кнігі першага галоўнага рэдактара газеты В. Прылуцкага ў дар ЦНБ.

Свой удзел у мерапрыемстве можна пацвердзіць па e-mail: vedey@tut.by або па тэл. 284-16-12